АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Верагодна, магілёўская міліцыя ўзламвае сацсеткі арыштаваных магілёўцаў

Дзіўныя маніпуляцыі адбываюцца з акаўнтам каардынатара ініцыятывы «За здаровы Магілёў» Андрэя Бодзілева, паведамляе "Магілёўская вясна".







Андрэй Бодзілеў па «Кейсу Ціханоўскага» быў сярод іншых асуджаны на 7 сутак за здымку акцыі пратэсту супраць затрымання каманды блогераў «Краіна для жыцця» на Віцебскім праспекце 5 траўня ў Магілёве.

Ужо 13 траўня з яго старонкай у Вконтакте сталі адбывацца дзіўныя рэчы.

На працягу паўгадзіны была ачышчана яго сцяна, а таксама выдаленыя практычна ўсе сябры з акаўнта – з больш чым 2 тысяч засталося толькі 13 (па стане на 23 гадзіны 13 траўня).

Сам Бодзілеў у дадзены момант да сваёй старонцы мець доступу не можа з-за знаходжання ў ІЧУ.

У нейкі момант зламыснікі, якія авалодалі старонкай Бодилева, размясцілі пост пра тое, што акаўнт можна купіць за 30 расійскіх рублёў. Пры гэтым злачынцы падпісалі прафайл імем Alexander Boltov.

Цяпер жа доступ да старонкі абмежаваны, фатаграфія акаўнта выдаленая і падпісаны ён імем Евы Балтовай.

Тое, што доблесныя супрацоўнікі МУС спрабуюць дасягнуць акаўнтаў актывістаў, перад судом 12 траўня распавёў праваабаронца і журналіст «Магілёўскай вясны» Аляксандр Буракоў. Паводле яго слоў, на смартфоне, які яму належыць, бачныя сляды фізічнага ўздзеяння, якіх раней не было, а таксама спроба атрымаць доступ да яго сацыяльных сетак і мэсэнджараў.

09:16 14/05/2020


Загрузка...
Загрузка...