АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп падалі 10 чалавек, усе — беспартыйныя

Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі падалі ўжо 10 чалавек

Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп падалі 10 чалавек, усе — беспартыйныя
Звесткі пра іх змешчаны на сайце Цэнтрвыбаркама. Значная частка гэтых людзей — гэта "кандыдаты пратэсту", прыхільнікі апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча.

 11 траўня дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп падалі тры "кандыдаты пратэсту" — індывідуальны прадпрымальнік Вераніка Мішчанка з Жлобінскага раёна, беспрацоўная Анжэліка Жалезнякова з Мінскага раёна і індывідуальны прадпрымальнік Аляксандр Грачышнікаў са сталіцы. 12 траўня дакументы падалі фермер з Гомельскага раёна Юрый Ганцэвіч і інжынер-дызайнер з Маладзечна Віталь Зялкоўскі, больш вядомы як "сур'ёзны турыст".

13 траўня на сайце ЦВК з'явіліся звесткі яшчэ пра 5 чалавек, якія падалі дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп. Гэта — вядомая актывістка, беспрацоўная Вольга Мікалайчык з Мінска, аперацыйная санітарка Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы Вікторыя Хатэнка з Лагойска, рамеснік са сталіцы Ігар Кляшчук, індывідуальны прадпрымальнік з Глускага раёна Валянцін Фралоў, раскройшчыца матэрыялаў абутковай кампаніі "Оціка" Антаніна Вішнякова з Мінска. У Хатэнка і Вішняковай кіраўніком ініцыятыўнай групы пазначаны Статкевіч.

Цікава, што ўсе дзесяць чалавек — беспартыйныя.

Рэгістрацыя ініцыятыўных груп працягнецца да 14 траўня. Прэзідэнцкія выбары прызначаны на 9 жніўня.


19:46 13/05/2020


Загрузка...
Загрузка...