АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Ціханоўскі не змог аформіць даверанасць на падачу дакументаў у ЦВК

Імаверна, давераная асоба блогера Сяргея Ціханоўскага не зможа падаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў ЦВК, паведамляе тэлеграм-канал «Краіна для жыцця». Сам Ціханоўскі цяпер адбывае адміністратыўны арышт.

Даверанасць планавалася падпісаць праз адваката, але 11 траўня адваката да Сяргея Ціханоўскага ў ІЧУ не пусцілі.

Як стала вядома belsat.eu ад крыніцы, блізкай да Ціханоўскага, ягоным прыхільнікам прапануюць або настойваць на допуску адваката з даверанай асобай для афармлення даверанасці, або «рэгістравацца ў якасці ўдзельнікаў ініцыятыўных групаў іншых кандыдатаў». У прыватнасці, гаворка нібыта вядзецца пра групу іншага блогера – Паўла Спірына.

Нагадаем, 6 траўня Сяргея Ціханоўскага затрымалі пад Магілёвам, ён адбывае 15 содняў арышту, прызначанага яшчэ за ўдзел у снежаньскай акцыі супраць інтэграцыі.

Падаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы магчыма да 15 траўня. Выбары запланаваныя на 9 жніўня.


09:40 13/05/2020


Загрузка...
Загрузка...