АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Каму спатрэбілася «аб’яднаць» Партыю БНФ і БХД?

Намеснік старшыні Партыі БНФ Аляскей Янукевіч распавядае пра тое, хто сёння ўкідвае ў інфармацыйную прастору фэйкі пра іх арганізацыю. 


У тэлеграм-канале «Папаратар», які блізкі да сілавых структур, паведамілі, што «прынятае рашэнне пра ўваходжанне БНФ у БХД». 

Аляксей Янукевіч: Відавочна, што ногі ў гэтых фэйкаў растуць з уладных структур. Не ведаю, ці гэта спецслужбы пастараліся, ці то з адміністрацыі прэзідэнта ідзе загад. Але зразумела іншае – напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў улады, нягледзячы на тое, што ў нас і так ёсць пэўныя праблемы з-за сітуацыі з каронавірусам, хочуць яшчэ больш заблытаць апазіцыю і дыскрэдытаваць дэмакратычныя сілы і асобныя апазіцыйныя партыі. Нас хочуць дэзарганізаваць і дэзарыентаваць. Таму і ўкідваюцца такі фэйкі. 

- Як вы адрэагавалі на гэта? 

Аляксей Янукевіч: Ніяк не рэагаваў. Якая можа быць рэакцыя на глупства? Мяне гэта не здзівіла, не засмуціла і не павесяліла. Думаю, гэта не апошняя прыдумка ўлады – укідваць у публічную прастору рознага кшталту фэйкі будуць і надалей. Мяркую, бліжэй да прэзідэнцкіх выбараў іх будзе яшчэ больш, мы будзем гэта бачыць рэгулярна, паколькі ўлады зразумелі, што праз Інтэрнэт таксама можна весці «дыверсійную працу» супраць апазіцыі. Да гэтага трэба быць падрыхтаванымі і ставіцца да такога кшталту сітуацый адпаведна. 
16:10 26/03/2020


Загрузка...
Загрузка...