АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Затрыманы галоўны рэдактар «Ежедневніка» Сяргей Сацук

У сераду ў Мінску супрацоўнікамі праваахоўных органаў затрыманы галоўны рэдактар вядомага дзелавога анлайн-выдання «Ежедневнік» Сяргей Сацук, піша Tut.by.

Затрыманы галоўны рэдактар «Ежедневніка» Сяргей Сацук
Калегі журналіста распавялі, што Сацука ў грамадскім месцы затрымалі ў сераду днём людзі, якія прадставіліся супрацоўнікамі Камітэта дзяржкантролю, папрасілі прад'явіць дакументы і затым павезлі з сабой.

У Камітэце дзяржкантролю пакуль не пракаментавалі, ці ёсць справа ў дачыненні да журналіста.

Сяргей Сацук вядомы сваімі журналісцкімі расследаваннямі, самае гучнае — аб пастаўках у Беларусь незарэгістраванай вакцыны «Эўпента».


16:23 25/03/2020


Загрузка...
Загрузка...