АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

25 сакавіка беларусы адзначаюць Дзень Волі

25 сакавіка беларусы па ўсім свеце адзначаюць Дзень Волі. У гэты дзень 102 гады таму ў Мінску (у той час — Менску) была абвешчана дзяржаўная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Ужо пасля БНР была БССР, а ў 1991 годзе з'явілася незалежная Рэспубліка Беларусь.


25 сакавіка беларусы адзначаюць Дзень Волі
Дзень Волі святкуецца ўжо больш за стагоддзе. У савецкай Беларусі гэта рабілі таемна, баючыся рэпрэсій уладаў. Традыцыя публічнага святкавання 25 сакавіка адрадзілася ў нашай краіне ў канцы 1980-х гадоў на хвалі ўздыму нацыянальнага руху. Беларусы на Бацькаўшчыне і за мяжой традыцыйна святкуюць угодкі абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці БНР мітынгамі і шэсцямі пад нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі. Афіцыйна свята ў Беларусі не адзначаюць, але ўлады ўжо прызнаюць значэнне БНР.

У 2020 годзе каранавірус унёс карэктывы ў планы арганізатараў Дня Волі. Яны адмовіліся ад вулічнай акцыі на карысць "інтэрактыўнага свята" пад назвай "Годны Дзень Волі" (яго трансляцыя пачнецца сёння а 18-й гадзіне на сайце Hodna.by і ў сацсетках).

euroradio.fm
08:04 25/03/2020


Загрузка...
Загрузка...