АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Лукашэнка абмеркаваў з прэзідэнтам Латвіі свой візіт у Рыгу і хакей

Візіт Лукашэнкі ў Латвію перанесены на пазнейшы час

Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Латвію перанесены на больш позні тэрмін. Гэта тлумачыцца ўвядзеннем надзвычайнага становішча ў Латвіі ў сувязі з распаўсюдам каранавіруса. 

Перанос візіту стаў адной з тэмаў тэлефоннай размовы Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Латвіі Эгілсам Левітсам, якая адбылася 24 сакавіка з ініцыятывы латвійскага боку. Паводле інфармацыі БЕЛТА, Лукашэнка з разуменнем паставіўся да пераносу даты візіту ў Рыгу. 

Як паведамлялася раней, візіт беларускага кіраўніка ў Латвію быў прызначаны на 3 красавіка. 

У сённяшняй гутарцы кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі таксама гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва — перш за ўсё гаворка ішла пра транспартаванне грузаў, транзіт энергарэсурсаў, вытворчую кааперацыю.

Асобна была ўзнятая тэма падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па хакеі. Ён павінен прайсці ў 2021 годзе ў Беларусі і Латвіі.

Як падкрэслівае прэс-служба беларускага кіраўніка, ён выказаў асобную падзяку латвійскаму калегу за дапамогу ў вывазе беларускіх дзяцей з санаторыя ў Юрмале. 
euroradio.fm
14:03 24/03/2020


Загрузка...
Загрузка...