АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Расія адкрыла мяжу для беларусаў

Абмежаванні на ўезд у Расію, якія дзейнічаюць з 18 сакавіка па 1 мая, не распаўсюджваецца на грамадзян СНД, а таксама Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, цытуе словы Кабміна Расіі ria.ru

«Палажэнні пункта 1 гэтага распараджэння не прымяняць у дачыненні да грамадзян дзяржаў — удзельніц СНД, Рэспублікі Абхазія і Рэспублікі Паўднёвая Асеція, якія прыбываюць у РФ праз паветраныя пункты пропуску і з'язджаюць ў дзяржавы свайго грамадзянства праз паветраныя пункты пропуску і іншыя пункты пропуску пры руху ў дзяржавы свайго грамадзянства іншымі відамі транспарту», - гаворыцца ў дакуменце.

Кабмін распарадзіўся забяспечыць пропуск гэтых грамадзян праз дзяржмяжу РФ.

Расія закрыла межы 18 сакавіка. Рашэнне было прынята «для гарантавання бяспекі дзяржавы, абароны здароўя насельніцтва і нераспаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі».

nn.by
09:20 23/03/2020


Загрузка...
Загрузка...