АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Лукашэнка загадаў КДБ разабрацца з распаўсюджвальнікамі фейкаў пра каранавірус

Сёння на нарадзе Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў у КДБ разабрацца з распаўсюджвальнікамі фейкаў пра смерці з-за каранавіруса, паведамляе прэс-служба.

 Ён звярнуўся да старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка з патрабаваннем "добранька прайсціся па гэтых сайтах, каналах":

"Загінула жанчына ў Віцебску — ніякага там каранавіруса, і пасля гібелі ўзялі аналізы некалькі разоў. Мне дакладваюць па кожным выпадку падобных смерцяў. Не, ўзялі, раскаталі, што загінула нібыта ад каранавіруса. Для чаго? Каб стварыць паніку", — заявіў Аляксандр Лукашэнка . Ён запатрабаваў разабрацца з "нягоднікамі, якія ўкідваюць гэтыя фэйкі".

Учора сайт "Наша Ніва" заявіў, са спасылкай на сваякоў і лекараў, што ў Віцебску, ў памерлай ад пнеўманіі жанчыны быў станоўчы тэст на каранавірус. Сваякі загінулай распавялі, што яны таксама здалі тэсты на каранавірус. Цяпер чакаюць вынікаў. Кажуць, прыкмет захворвання ў іх пакуль няма.

Неўзабаве гэтую інфармацыю абвергла Міністэрства аховы здароўя. У сваім тэлеграм-канале міністэрства расказала, што пацыентка была шпіталізавана з пнеўманіяй:

"Урачы, выконваючы загад Міністэрства аховы здароўя, што ўсе пнеўманіі типируются на коронавирус, узялі ў яе мазок. Такі ж аналіз было прапанавана здаць больш далёкіх сваякоў. На наступны дзень прыйшоў адмоўны вынік на коронавирус ў пацыенткі. Бліжэйшыя сваякі атрымаюць вынікі на наступным тыдні".

euroradio.fm
13:42 21/03/2020


Загрузка...
Загрузка...