АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Затрымалі анархіста і аўтара тэлеграм-каналу дапамогі падчас пандэміі

У Менску затрымалі анархіста Міколу Дзядка, аўтара тэлеграм-каналу ўзаемадапамогі беларусаў падчас пандэміі каранавірусу.


Пра затрыманьне напісалі ў асабістым тэлеграм-канале анархіста. 

Паводле тэлеграм-каналу Прававой ініцыятывы, у Савецкім РУУС паведамілі, што Мікалай Дзядок быў затрыманы Маскоўскім РУУС і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

Пазьней у тэлеграм-канале анархіста паведамілі, што ў ізалятары часовага ўтрыманьня пацвердзілі знаходжаньне там Дзядка і што ён затрыманы па артыкуле 17.1 адміністрацыйнага кодэксу (дробнае хуліганства).

Паводле тэлеграм-каналу, Дзядка затрымалі каб скласьці пратакол за дробнае хуліганства, нібыта за графіці на сьцяне інтэрнатаў.

07:16 20/03/2020


Загрузка...
Загрузка...