АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Пуцін патлумачыў адмову Лукашэнкі прызнаць Крым расійскім

Аляксандр Лукашэнка афіцыйна не прызнае Крым расійскім, паколькі хоча выбудоўваць добрасуседскія адносіны з Украінай, лічыць прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін

Пра гэта ён выказаўся, адказваючы на пытанні прадстаўнікоў так званай «крымскай грамадскасці», паведамляе ў сваім Telegram-канале журналіст крамлёўскага пула Дзмітрый Смірноў.

«Не стаўце прэзідэнта Беларусі ў складанае становішча. (…) Беларусь мае права, гэта суверэнная незалежная дзяржава, нягледзячы на тое, што мы будуем Саюзную дзяржаву», — патлумачыў Пуцін.


20:45 18/03/2020


Загрузка...
Загрузка...