АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Качанава пра каранавірус: Робіцца ўсё, каб засцерагчы людзей

Беларусь прымае адэкватныя меры па барацьбе з распаўсюдам каранавіруса. Пра гэта сёння заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, адказваючы на пытанне, што паступіла ёй падчас прамой тэлефоннай лініі, піша БелТА.


Наталля Качанава падкрэсліла, што «ў краіне прымаюцца адэкватныя меры». «Сёння ніякай надзвычайнай сітуацыі няма, — дадала яна. — Мы робім усё, каб нашых людзей засцерагчы». Так, санітарна-каранцінны кантроль узмоцнены ў пунктах пропуску, Нацыянальным аэрапорце Мінск. Становішча спраў у краіне знаходзіцца на пастаянным кантролі спецыялістаў. «Ідзе пастаянны маніторынг», — сказала яна.

Беларусь не абмяжоўвала перасоўванне людзей і тавараў, кіруючыся рэкамендацыямі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. СААЗ лічыць, што такія меры падчас надзычайнага становішча ў галіне аховы здароўя ў большасці выпадкаў не з'яўляюцца эфектыўнай мерай. «Закрыўшы межы, мы праблему не вырашым», — патлумачыла Наталля Качанава.

nn.by
17:33 18/03/2020


Загрузка...
Загрузка...