АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

ачцэ Іслама Карымава далі новы тэрмін: 13 гадоў калоніі

Ташкенцкі гарадскі суд па крымінальных справах прысудзіў старэйшую дачку першага прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава Гульнару, якая ўжо адбывае тэрмін па папярэднім прысудзе, да 13 гадоў і чатырох месяцаў пазбаўлення волі.

 Пра гэта паведаміла ў сераду прэс-служба Вярхоўнага суда Рэспублікі, піша ТАСС.

«Суд (…) прызнаў Г. Карымаву вінаватай у арганізацыі злачыннай групы, вымагальніцтве, крадзяжы шляхам прысваення і растраты, легалізацыі даходаў, атрыманых ад злачыннай дзейнасці і іншых злачынстваў. Прысудам суда Г. Карымавай прызначана пакаранне ў выглядзе 13 гадоў і чатырох месяцаў пазбаўлення волі», — гаворыцца ў паведамленні. У Вярхоўным судзе ўдакладнілі, што ў адпаведнасці з сукупнасцю пакаранняў па некалькіх прысудах гэты тэрмін будзе адлічацца з 21 жніўня 2015 года.

Гульнара Карымава ў снежні 2017 года за вымагальніцтва, нявыплату падаткаў і іншыя злачынствы была асуджаная на 10 гадоў пазбаўлення волі, з пачатку 2019 года яна адбывае пакаранне ў адной з калоній агульнага рэжыму ў Ташкенцкай вобласці.

nn.by
14:43 18/03/2020


Загрузка...
Загрузка...