АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Беларускі СОБР атрымаў на ўзбраенне дроны

Намеснік міністра ўнутраных справаў – камандуючы ўнутранымі войскамі палкоўнік Юры Назаранка ў інтэрвʼю «СБ-Беларусь сегодня» расказаў пра тое, якая тэхніка паступае на ўзбраенне ўнутраных войскаў Беларусі.

Намеснік міністра ўнутраных справаў Юры Назаранка, што цяпер плануецца актыўнае развіццё кіналагічнай службы СОБРа і выкарыстанне ў працы падраздзялення дронаў.

«Для СОБРа набыты квадракоптэры, навучаны аператары па працы з імі. Такая тэхніка дапамагае праводзіць рэкагнасцыроўку абʼектаў, калі неабходна ажыццяўляць захоп злачынцаў, засадныя дзеянні па затрыманню распаўсюджвальнікаў наркатычных сродкаў», – адзначыў ён.

Паводле Назаранкі, беларускія байцы СОБРа маюць «сучасную зброю, новыя транспартныя сродкі аператыўнага прызначэння, бронеаўтамабілі «Волат» і «Ліс» вытворчасці МЗКЦ» (нагадаем, што «Ліс» выкарыстоўваўся сілавікамі падчас Дня Волі-2017).

«Змяняецца і экіпіроўка. Удасканальваюцца бронекамізэлькі, на шлемах цяпер можна фіксаваць прыборы начнога бачання, монакуляры, ліхтары. Хутчэй за ўсё, сёлета собраўцы атрымаюць новую форму адзення. Любы баец спецпадраздзялення – у пэўнай ступені моднік. І яго можна зразумець, таму што жыццё на месцы не стаіць», – кажа намеснік міністра.




13:50 18/03/2020


Загрузка...
Загрузка...