АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

На мяжу з Расіяй адпраўляюць сотні пагранічнікаў

Сотні беларускіх пагранічнікаў маюць адправіцца на мяжу з Расіяй, закрытую ў аднабаковым парадку.


Як вядома «Нашай Ніве» ад незвязаных між сабой работнікаў пагранкамітэта і крыніц, на якія спасылаецца ў сваім тэлеграм-канале журналіст Арцём Гарбацэвіч, у кожным падраздзяленні выбіраюць прыкладна 10 чалавек, якія паедуць на мяжу з Расіяй — недзе больш, недзе менш, у залежнасці ад камплекта. 

Гаворка пакуль што ідзе толькі пра пагранічны кантроль, а не саму ахову мяжы.

Для пагранічнага кантролю колькасная норма змены — прыкладна 12 чалавек без уліку кіраўніка, такіх зменаў можа быць чатыры.

Дата выезду людзей яшчэ невядомая: вырашаюцца інфраструктурныя пытанні.

Тэлефонныя нумары прэс-службы Дзяржаўнага пагранічнага камітэта маўчаць.


12:14 18/03/2020


Загрузка...
Загрузка...