АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Пуцін падпісаў указ аб рэферэндуме па Канстытуцыі на 22 красавіка

Усерасійскае галасаванне па папраўках у Канстытуцыю адбудзецца 22 красавіка. Адпаведны ўказ Уладзімір Пуцін падпісаў 17 сакавіка, паведамляецца на афіцыйным сайце Крамля.


На рэферэндум будзе вынесена адно пытанне: "Ці ўхваляеце вы змены ў Канстытуцыю Расійскай Федэрацыі?".

Згодна з гэтымі праўкамі, ранейшыя прэзідэнцкія тэрміны Пуціна "абнуляцца", і ён зможа балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах 2024 года. 

Раней у расійскіх СМІ з'яўляліся меркаванні, што галасаванне можа быць перанесенае на лета ці нават на восень, піша "Новая газета". Выказвалася думка, што ва ўмовах распаўсюду каранавіруса будзе цяжка забяспечыць яўку расіян на ўчасткі для галасавання. Агучваліся варыянты, што рэферэндум могуць сумясціць з выбарамі ў рэгіёнах 13 верасня або прызначыць на 12 чэрвеня — Дзень Расіі.

07:29 18/03/2020


Загрузка...
Загрузка...