АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Канапацкая выйшла да Дому ўраду, каб у Беларусі ўвялі карантын

Былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая 16 сакавіка зладзіла адзіночны пікет каля Дому ўраду ў Менску.


Канапацкая выйшла да Дому ўраду, каб у Беларусі ўвялі карантын
Мэта пікету: увядзеньне карантыну і закрыцьцё беларускіх межаў праз пандэмію каранавірусу.

«Я лічу, што яшчэ ўчора трэба было прымаць больш рашучыя захады, каб спыніць пашырэньне эпідэміі вірусу. Калі на гэта пайшлі ўсе разьвітыя краіны сьвету, узровень аховы здароўя ў якіх вышэйшы за Беларусь, то напэўна Беларусі ня трэба было заставацца ў баку», – сказала Канапацкая.

Паводле Канапацкай, карантын мае на ўвазе ня толькі сацыяльную ізаляцыю, але і адказнасьць кожнага, а таксама закрыцьцё межаў. Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, дзе не закрылі авіязносіны з краінамі, дзе абвясьцілі карантын, сказала Канапацкая.

Падчас пікету Канапацкая 12 сэкунд пратрымала плякат «Карантын! Covid-19». На плошчы Незалежнасьці палітык знаходзілася каля 10 хвілін. Яна сышла ад Дому ўраду пасьля заўвагі міліцыянта, «каб не нарывацца».

«Я лічу, што ў прынцыпе, калі сёньня гэта сёньня не прынясе плёну, то можа заўтра пасьля заўтра. Можа быць заўтра мы павінны быць з вамі ў масках, каб паказаць, што мы ня проста кажам, а робім меры, каб гэта спыніць», — сказала Канапацкая.

svaboda.org
17:06 16/03/2020


Загрузка...
Загрузка...