АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

На праймерыз у Бярозе перамог Павел Севярынец

У Бярозе прайшоў праймерыз па выбарах адзінага лідара ад апазіцыі сярод пяці прэтэндэнтаў. На сустрэчу прыйшло звыш 60 чалавек. Некалькі чалавек прыехалі з Івацэвічаў і Івацэвіцкага раёна, паведамляе Рацыя. 

Не ўсе змаглі зарэгістравацца і прагаласаваць, паколькі не ўзялі пашпартоў. Сярод 49 прагаласаваўшых 35 галасоў было аддадзена за сустаршыню патрыі БХД Паўла Севярынца, гавораць людзі: 

– Вельмі прыемна. Такія ўсе разумныя, можна было за ўсіх пяцярых галасаваць. 

– Сапраўды, ёсць людзі, якія могуць узяць уладу, могуць падняць краіну. Яны падабаюцца народу. 

– У іх зараз склаўся нядрэнны тандэм. Удзельнікам праймерызу вельмі спадабалася сустрэча. Было зададзена шмат пытанняў, на якія былі атрыманы грунтоўныя адказы, наколькі даваў час гэта зрабіць, кажа намеснік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч: – Сустрэча пакінула  вельмі моцны зарад энергіі. 

Вольга Кавалькова, незалежны кандыдат: – Вельмі радасна, што пытанні гучаць нацыянальнага маштабу. Людзей рэальна хвалююць пытанні саюзу з Расеяй, эканамічныя рэформы. 

На праймерыз перамог сустаршыня аргкамітэта БХД Павел Севярынец, які набраў 35 галасоў, кіраўнік руху „За Свабоду” Юрась Губарэвіч набраў 8 галасоў, в.а. старшыні АГП Мікалай Казлоў — 4, намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч — 2, сустаршыня аргкамітэта БХД Вольга Кавалькова не атрымала галасоў. 

Пасля агалошвання вынікаў людзі яшчэ доўга абмяркоўвалі сустрэчу, гаварылі з кандыдатамі  і дзяліліся ўражаннямі.


09:52 14/03/2020


Загрузка...
Загрузка...