АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Яшчэ адна кандыдатка: Вольга Мікалайчык пойдзе ў прэзідэнты ад блока Статкевіча

Рэжысёрка і грамадская актывістка Вольга Мікалайчык заявіла пра свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах.

Яшчэ адна кандыдатка: Вольга Мікалайчык пойдзе ў прэзідэнты ад блока Статкевіча
 Пра гэта яна заявіла ў відэазвароце, які размясціла ў сваіх сацсетках. Жанчына будзе вылучцыць сваю кандыдатуру ад каманды палітыка Мікалая Статкевіча, якая налічвае больш 30 чалавек.

У відэазвароце Мікалайчык не хавае таго, што не збіраецца перамагаць у выбарах, якіх, па яе словах, няма. Мэта яе ўдзелу ў кампаніі — "з'яднаць народ":  

"Я хачу, каб падчас выбараў мы разам з вамі стаялі пад бела-чырвона-белым сцягам на вуліцах. Размаўлялі, шукалі выйсце".

Вользе Мікалайчык 51 год. Яна актыўная удзельніца ледзь не ўсіх вулічных акцыяў апазіцыі апошніх год.  

 Пра свой намер пазмагацца за прэзідэнцкае крэсла раней заявілі іншыя прадстаўнікі апазіцыі Павел Севярынец, Юрась Губарэвіч, Аляксей Янукевіч, Вольга Кавалькова, Ганна Канапацкая і Мікалай Казлоў. Яны будуць ўдзельнічаць ў праймерыз, якія абяруць з іх адзінага кандыдата ад Кааліцыі дэмакратычных сілаў.

euroradio.fm
14:06 29/02/2020


Загрузка...
Загрузка...