АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

"Адзіным" ад апазіцыі хоча стаць фаніпальскі бізнесмен

У праймерыз па вызначэнні адзінага кандыдата ад апазіцыі плануе вылучыцца прадпрымальнік з Фаніпаля Уладзімір Усеня.

"Адзіным" ад апазіцыі хоча стаць фаніпальскі бізнесмен
 Пра гэта Еўрарадыё паведаміў каардынатар праймерыз Ігар Барысаў.

Еўрарадыё даведалася, што Уладзіміру Усеню 65 гадоў. Ён закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, былы камуніст, размаўляе па-беларуску. 

У яго дзве дачкі. Адна, па словах Усені, мільянерка ў ЗША, другая працуе ў сістэме ўнутраных органаў у Мінску.


11:23 15/02/2020


Загрузка...
Загрузка...