АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Румас і Мішусцін пазнаёміліся ў Казахстане

Румас упершыню сустрэўся з новым расійскім прэм'ерам

Урады Беларусі і Расіі абмяркуюць у найбліжэйшы час у Маскве ўсе нявырашаныя пытанні, у тым ліку ў энергетыцы, паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас па выніках сустрэчы з расійскім прэм'ерам, паведамляе БелТА.

«Мы дамовіліся ў найбліжэйшы час правесці ў Маскве паўнавартасную сустрэчу ўрадаў для вырашэння пытанняў. Мы далі даручэнні нашым міністрам, каб яны падрыхтавалі гэтую сустрэчу і ў найбліжэйшы час мы маглі б сустрэцца са старшынёй расійскага ўрада і прайсціся па ўсіх без выключэння пытаннях, якія стаяць на парадку дня ва ўзаемаадносінах з Расійскай Федэрацыяй», — сказаў Сяргей Румас.



16:23 31/01/2020


Загрузка...
Загрузка...