АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Развітанне з Героем. 155 гадоў праз у Вільні з ўшанаваннямі хаваюць Кастуся Каліноўскага - анлайн

22 лістапада ў Вільні праходзіць урачыстае перапахаванне кіраўніка паўстання 1863-1864 гадоў у Беларусі і Літве Кастуся Каліноўскага і яшчэ 19 паўстанцаў.

Развітанне з Героем. 155 гадоў праз у Вільні з ўшанаваннямі хаваюць Кастуся Каліноўскага - анлайн
1 из 8
1 из 7
1 из 12
Яны былі пакараны смерцю рускімі ўладамі і тайна пахаваныя на Замкавай гары (гары Гедзіміна). Іх астанкі знайшлі ў 2017-м і ідэнтыфікавалі.

Ад БССР да нашых дзён. Як падручнікі расказваюць пра паўстанне Каліноўскага
У былую сталіцу ВКЛ прыехалі сотні, а можа і тысячы беларусаў. Афіцыйную дэлегацыю ачоліў віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка. Польшчу прадстаўляе прэзідэнт Анджэй Дуда. Ад Украіны і Латвіі будуць прадстаўнікі ўрадаў.

Падчас урачыстай цырымоніі парэшткі паўстанцаў даставілі ў Віленскі кафедральны сабор, потым перавязуць на могілкі Росы.

Кастусь Каліноўскі (1838 — 1864) — нацыянальны герой Беларусі. Ён не толькі кіраваў вызваленчым паўстаннем, але і выдаваў беларускамоўную "Мужыцкую праўду". 


Пакінуў нам свае знакамітыя "Лісты з-пад шыбеніцы".

У афіцыйных СМІ Беларусі ў апошнія гады неаднаразова сцвярджалася, што Каліноўскага нельга лічыць нацыянальным героем Беларусі, а паўстанне 1863-га называецца "польскім".

"Я ведаю ролю гэтага чалавека, — гаварыў нядаўна Аляксандр Лукашэнка пра кіраўніка паўстанцаў. — Каліноўскі быў нашым грамадзянінам, жыў і працаваў на нашай тэрыторыі. Але там шмат нюансаў...".


20:03 22/11/2019


Загрузка...
Загрузка...