АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Дайце веры! Уладзімір Макей завёў акаўнт у Instagram

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей завёў акаўнт на Instagram. Здаецца, гэта першы беларускі міністр у Instagram і адзін з нямногіх у соцсетях наогул.


Фота Макея з яго акаўнту ў Instagram

Праўда, нік vladimir_makei быў заняты, таму міністр зарэгістраваўся з дадатковым падкрэсленнем — vladimir_makei_. Дзівіць, што беларускі палітык не зарэгістраваўся па-беларуску — uladzimir_makiej, напрыклад. 

Першы допіс Макея гучыць так: "Прывітанне ўсім! Пасля доўгіх роздумаў вырашыў усё-ткі прысутнічаць у соцсетях, каб мець зносіны з добрымі людзьмі і, калі спатрэбіцца, даць адказ нядобрым..."

Першым на гэта, дарэчы, адгукнуўся Філіп Кіркораў, якога Макей нядаўна назваў сваім сябрам: "Рады вітаць у Інстаграм! WELCOME!", піша euroradio.fm

17:00 12/11/2019


Загрузка...
Загрузка...