АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Берасцейцаў задаволіць толькі закрыццё акумулятарнага заводу

Удзельнікі пікету супраць акумулятарнага заводу ў Берасці прынялі рэзалюцыю аб ягоным закрыцці.

«Мы хочам патрабаваць канчатковага закрыцця акумулятарнага заводу пад Берасцем», – заявіў падчас мітынгу праваабаронца Раман Кісляк, перадае "Белсат".

Неўзабаве рэзалюцыю накіруюць у Савет Міністраў, Берасцейскі абласны, гарадскі і раённы выканкамы.

«У кожным раёне фактычна ёсць такая гарачая кропка, якая нясе патэнцыйную пагрозу жыццю. І Берасце – акурат паказальны прыклад, дзе грамадства не зламалася і ўжо доўгі час праводзіць акцыі пратэсту. Зараз ёсць легальная магчымасць правесці пікет, каб не падстаўляць людзей пад штрафы і пакаранні. І важна прысутнічаць тут і казаць, што мы салідарныя, мы падтрымліваем», – сказаў «Белсату» старшыня руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.


Завод «АйПаўэр» пабудавалі побач з горадам у свабоднай эканамічнай зоне «Берасце». Мясцовыя жыхары ды эколагі мяркуюць, што вытворчасць свінцова-кіслотных акумулятараў шкодная для людзей і наваколля. Кожную нядзелю з лютага 2018-га года ў Берасці ладзілі маўклівыя акцыі пратэсту супраць прадпрыемства.


08:42 11/11/2019


Загрузка...
Загрузка...