АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

"Цярпення вам, братцы" — Сянцоў падпісаў паштоўкі беларускім палітвязням

Падчас "Форума свабоднай Расіі", які праходзіць гэтымі днямі ў Вільне, украінскі рэжысёр Алег Сянцоў падпісаў паштоўкі беларускім палітвязням. "Цярпення вам, братцы", — напісаў Сянцоў, які яшчэ два месяцы таму сам знаходзіўся ў турме.

Паштоўкі, падпісаныя Алегам Сянцовым атрымаюць Святаслаў Барановіч, Мікіта Емельянаў, Міхаіл Жамчужны, Ілья Валавік і Вадзім Бойка, перадае "Еўрарадыё".

Алег Сянцоў быў затрыманы ў Крыме расійскімі праваахоўнікамі па падазрэнні ў тэрарызме ў 2014 годзе. Яго абвінавацілі ў арганізацыі дыверсійнай групы "Правага сектару" і правядзенні тэрарыстычных актаў у Крыме і прысудзілі да 20 гадоў калоніі строгага рэжыму. Украінскі рэжысёр быў вызвалены 7 верасня 2019 года.

 

10:08 10/11/2019


Загрузка...
Загрузка...