АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Лукашэнка “памыў ногі ў затоцы”. Чаму стасункі Беларусі і ААЭ носяць закрыты характар

Шматлікія візіты кіраўніка Беларусі ў ААЭ не выклікаюць здзіўлення з гледзішча падтрымкі здароўя.



Лукашэнка “памыў ногі ў затоцы”. Чаму стасункі Беларусі і ААЭ носяць закрыты характар
7 лістапада Лукашэнка сустрэўся за таямнічым дарадцам па нацыянальнай бяспецы ААЭ шэйхам Тахнунам бен Заідам аль-Нахаямам, president.gov.by
 
1 лістапада Лукашэнка выляцеў ў ААЭ, каб “памыць ногі ў затоцы”, але толькі 5 лістапада аб’явіўся на публіцы. Беларускі кіраўнік падарыў прэм-ер-міністру і міністру абароны ААЭ, кіраўніку эмірата Дубай Мухамеду бен Рашыду Аль Мактуму карціну з коньмі.

Гэта сёмы па ліку візіт Лукашэнкі ў ААЭ, аднак двухбаковыя стасункі трымаюцца ў поўным сакрэце. Чаму?

Беларускай праўдзе патлумачыў спецыяліст па нееўрапейскіх цывілізацыях Яўген Красулін.

-У склад ААЭ ўваходзіць сем эміратаў, вядучая роля належыць Абу-Дабі (Дубай таксама не на апошніх ролях). У 2010 годзе ў Дубаі прынятая праграма “Дубай: бачанне 2021”. Па гэтым плане цяперашні шэйх Дубая Мухамад ібн Рашыд Аль Мактум (ён сам конезаводчык, менавіта яму Лукашэнка падарыў карціну з коньмі) плануе зрабіць Дубай адным з вядучых гарадоў свету.

Прэзідэнт ААЭ Халіфа бін Саід Аль Нахаям ад палітыкі ўжо адышоў пасля сур’ёзных праблем са здароўем у 2014 годзе, усім запраўляюць ягоныя браты. Мухамад бін Саід Аль Нахаям – родны брат халіфа, стаіць першым у спісе спадчыннікаў халіфа і хутчэй за ўсё будзе наступным прэзідэнтам. У міжнароднай палітыцы ён імкнецца прытрымлівацца сяброўскіх адносін з буйнымі краінамі і імкнецца пазбягаць уцягвання ў буйныя канфлікты.

ААЭ падтрымлівае даўнія стратэгічныя стасункі з ЗША, з Брытаніяй, вельмі добрыя стасункі з Францыяй, з еўрапейскімі і ісламскімі дзяржавамі. На Бліжнім Усходзе і раёне Персідскай затокі ААЭ мае дзве галоўныя праблемы: Іран і Емен. Тут ААЭ маюць стасункі з Муха́медам бін Салма́нам бін Абдалам Азізам Аль Саудам – спадчынным прынцам Саўдаўскай Аравіі (таго, якога падазраюць у датычнасці да забойства турэцкага журналіста) найперш па пытаннях абароны і бяспекі.

Для Махамеда бін Саіда Аль Нахаяма сфера бяспекі і ўзбраенняў з’яўляецца ці не ключавой. Але ААЭ мае праграмы дыверсіфікацыі эканомікі (прадугледжвае развіццё не толькі нафтавай галіны, але і IT-тэхналогій, сельскай гаспадаркі, адукацыі) – ва ўсіх названых сферах Беларусь можа афіцыйна супрацоўнічаць з ААЭ. Але сфера бяспекі, выведкі і ўзбраенняў знаходзіцца ў самым цэнтры інтарэсаў кіраўніцтва ААЭ: Махамед бін Саід кіруе кампаніяй, якая займаецца вытворчасцю зброі. Найперш гаворка ідзе пра баявыя транспартныя сродкі (ААЭ супрацоўнічаюць, напрыклад, з чэшскай “Татрай”, з амерыканскімі кампаніямі, і самі вырабляюць баявыя машыны “Энігма”, якія выкарыстоўваюцца, напрыклад, у Лівіі).

На сустрэчы з Лукашэнкам прысутнічаў таксама Тахнун бін Саід з кіруючага дома Абу-Дабі; у афіцыйнай чарзе на прэзідэнцтва ён чацвёрты, а рэальна – трэці. Гэта вельмі таямнічая персона, зараз ён – дарадца па пытаннях бяспекі (у яго таксама чорны пояс па джыў-джытсу, то бок, чалавек адмысловага складу характару). Як раз Тахнун бін Саід падтрымлівае шчыльныя стасункі з бін Салманам, прынцам Саўдаўскай Аравіі, яны зблізіліся па пытаннях Емена, дзе ў Саўдзітаў і ААЭ агульны вораг – хусіты, за якімі стаіць Іран. Як лічыцца, Тахнуну належыць галоўная роля ў рашэнні сумесных саўдаўска-эмірацкіх праблем у Емене. Але апошняя ягоная місія тычыцца зніжэння напруджання ў адносінах з Іранам. У сярэдзіне кастрычніка Тахнун ездзіў у Тэгеран, дзе, верагодна, займаўся вырашэннем праблемы з атакамі на танкеры ў Персідзкім заліве. Некаторыя клічуць яго “галоўным шпіёнам ААЭ”, акрамя таго, Тахнун таксама связаны з вайсковым бізнесам.

Вяртаючыся да пытання, чаму адносіны паміж ААЭ і Беларуссю насяць закрыты характар, то ці не таму, што ўдзельнікі з боку Эміратаў не жадаюць свяціцца? Хутчэй, прычына ў супрацоўніцтве ў сферы абароны і бяспецы. Тэарэтычна, бо афіцыйна гаворка ідзе пра сельскую гаспадарку, банкаўскую сістэму. Дарэчы, банкаўская сістэма таксама адна са сфера прысутнасці Тахнуна бін Саіда: ён у свій час кіраваў адным з буйнейшых банкаў ААЭ. Могуць быць розныя тлумачэнні закрытасці, у тым ліку і банкаўская сфера. А можа, усё сказанае – толькі прыкрыццё для супрацоўніцтва ў сферы бяспекі, для праграмаў у галіне ўзбраенняў? Не скажу, што Беларусь з’яўляецца істотным звяном у міжнароднай палітыцы, але краіна ахвотна ідзе на кантакт, у тым ліку і фінансавы. У Беларусі і Эміратаў вельмі роднасныя сістэмы кіравання: Эміраты – абсалютныя манархіі, бо дзяленне галінаў уладаў чыста фармальнае, так і ў нас – усе рашэнні прымае палітычная вярхушка. Роднасныя сувязі (і Віктар Лукашэнка з вялікай радасцю і ахвотай ездзіць у ААЭ) ствараюць спрыяльную і камфортную глебу для абодвух бакоў, для вядзення перамоў і заключэння двухбаковых пагадненняў.

Дарэчы, зямля пад Лагойскам, перададзеная ААЭ, таксама можа спрыяць давяральным адносінам. Эміраты любяць браць зямлю ў іншых краінах, напрыклад, цяперашні прэзідэнт набыў сабе даволі вялікія плошчы на Сэйшэльскіх выспах для пабудовы свайго палацу. Беларусь – адна з шэрагу краінаў, якія далі зямлю шэйхам. Усё спрыяе двухбаковым адносінам, а вось па якіх накірунках вядзецца супрацоўніцтва – тут вельмі мала інфармацыі. А на падставе вядомай інфармацыі мы можам выказаць наступныя здагадкі: можа, банкаўская сфера, можа, адукацыя і сельская гаспадарка, можа, бяспека і ўзбраенні. Па апошнім існуюць вядомыя сдзелкі, напрыклад, па пастаўках беспілотнікаў. Але хутэчй за ўсё прысутнічаюць усе аспекты супрацоўніцтва. А патаемнасць – вынік супрацоўнеіцтва ў сферы бяспекі.

- Гэта ўжо сёмы візіт Лукашэнкі ў ААЭ, і ніводнага разу яго не прыняў прэзідэнт. З-за здароўя?

- Хутчэй, і з-за стану задроўя, і ўвогуле з-за стаўлення да палітыкі. Там цяпер палітыку вырашаюць іншыя людзі. У першую чаргу – Мухамад бін Саід.

- Аднак ці атрымлівае Беларусь значныя дывідэнды ад таемнага супрацоўніцтва з ААЭ?

- Беларусь атрымае дывідэнды, калі правядзем рэформы. Без рэальнай лібералізацыі бізнэса ўсе знешнія стасункі давядзецца рабіць патаемнымі, каб народ нічога не ведаў. Калі параўнаць беларускі закон аб інвестыцыях і закон аб замежных івестыцыях, прыняты ў ААЭ год таму, зробіцца відавочным, што нашы арабскія партнёры сапраўды зацікаўлены ў прыцягненні інвестараў, у той час як у нас з гэтым – відавочныя праблемы. Адна са сфер, куды ААЭ імкнецца прыцягнуць івестараў – гэта адукацыя. А пры нашым стаўленні да адукацыі ў нас хутка і ІТ-спецыялістаў не застанецца, не тое што прафесіяналаў у іншых сферах.

Дарэчы, ахова здароўя ў ААЭ – таксама на вышыні. Так што “памыць ногі ў затоцы” – гэта яшчэ карысна для здароўя. І з гэтага пункту гледжання шматлікія візіты кіраўніка Беларусі ў ААЭ не выклікаюць здзіўлення.

Глеб Юрын, Беларуская праўда


14:47 09/11/2019


Загрузка...
Загрузка...