Лукашэнка ляціць у Аўстрыю, што ён там будзе абмяркоўваць?
Аляксандр Лукашэнка наведае з афіцыйным візітам Аўстрыю 11 і 12 лістапада. Гэта першы яго візіт у Еўрасаюз з 2016 года, калі ён пабываў у Італіі і Ватыкане. Што будуць абмяркоўваць кіраўнікі Аўстрыі і Беларусі?

Федеральный президент Александр Ван дер Беллен и Александр Лукашенко / president.gov.by
Тэмамі абмеркавання стануць палітыка памяці, у тым ліку захаванне месца памяці Малы Трасцянец. У 2018 годзе Федэральны прэзідэнт Аляксандр Ван дэр Бэл, разам са сваім нямецкім калегам Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам наведалі адкрыццё другога этапу будаўніцтва мемарыяльнага комплексу Малы Трасцянец і заклалі камяні для аўстрыйскага помніка ў Беларусі. Тады ж у ходзе візіту Федэральны прэзідэнт запрасіў Аляксандра Лукашэнку ў госці, паведамляе аўстрыйскі бок.
Акрамя гэтага ў чарговы раз плануецца крытычны дыялог па праблемах захавання правоў чалавека ў Беларусі. Пасля вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі большасць санкцый ЕС былі адменены ў 2016 годзе, але смяротнае пакаранне ўсё яшчэ існуе. Аўстрыя і Еўрасаюз заклікаюць да адмены смяротнага пакарання.
Запланавана сустрэча з прэзідэнтам Нацыянальнай рады Вольфгангам Саботка. Таксама запланаваны ўдзел беларускага лідэра ў Эканамічным форуме ў Федэральнай эканамічнай палаце Аўстрыі.
А вось на афіцыйным сайце кіраўніка Беларусі акцэнт будучых сустрэч зроблены на гандлёва-эканамічнае, інвестыцыйнае і гуманітарнае супрацоўніцтва:
"У цэнтры ўвагі будуць і палітычныя пытанні: сітуацыя ў рэгіёне і свеце, узаемадзеянне Беларусі з Еўрасаюзам, у тым ліку ў фармаце "Усходняга партнёрства", тэматыка аховы навакольнага асяроддзя. Плануецца, што ў час афіцыйнага візіту ў Аўстрыю будзе падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў і бізнес-пагадненняў аб развіцці супрацоўніцтва па розных кірунках", — паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка ў фармаце рабочай вячэры правядзе сустрэчу са Старшынёй Аўстрыйскай народнай партыі, дэпутатам Нацыянальнага савета Аўстрыі Себасцьянам Курцам, які да мая 2019 года быў на пасадзе фэдэральнага канцлера.
13:03 09/11/2019
Загрузка...
Загрузка...