АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Затрыманага ў Курапатах Змітра Казакевіча знялі з кандыдацкай гонкі

Выбарчая камісія зняла з рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты Змітра Казакевіча, сябра аргкамітэта партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя.

Затрыманага ў Курапатах Змітра Казакевіча знялі з кандыдацкай гонкі
Як заявіў сам Казакевіч, 5 лістапада за яго зняццё аднагалосна прагаласавала Мінская Свіслацкая камісія. 

У відэа, якое зняў актывіст, ён адзначыў, што гэта было абсалютна спрагназаванае рашэнне. 

Нагадаем, што ўвечары 3 лістапада Казакевіча і яшчэ пяцярых актывістаў затрымалі і жорстка збілі, калі яны спрабавалі прайсці ў рэстаран "Поедем поедим" каля Курапатаў.

euroradio.fm
17:10 05/11/2019


Загрузка...
Загрузка...