АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Мінэканомікі: распаўсюд інфармацыі пра інтэграцыю можа пашкодзіць нацбяспецы

Дарожная карта па інтэграцыі Беларусі і Расіі лічыцца "службовай інфармацыяй абмежаванага распаўсюду".

Вынас такіх звестак на шырокую публіку можа прынесці шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі, перадае "Еўрарадыё".

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным адказе, які Таццяна Вадалажская атрымала ад Міністэрства эканомікі. Грамадская актывістка прасіла даць магчымасць азнаёміцца з дакументамі, якія парафіравалі афіцыйныя прадстаўнікі Беларусі і Расіі і якія плануецца падпісаць праз месяц — 8 снежня. Аднак Міннэканомікі адмовілася азнаёміць яе з дарожнай картай па інтэграцыі Беларусі і Расіі.

21:38 04/11/2019


Загрузка...
Загрузка...