АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Станіслаў Зась з польскім калегам Павэлам Солёхам абмеркавалі міжнародную бяспеку

Пра гэта паведамляе Белсат со спасылкай на БелТА.



У Берасці дзяржаўны сакратар Савету бяспекі Беларусі Станіслаў Зась правёў перамовы з дзяржаўным сакратаром, кіраўніком Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Павэлам Солёхам, піша . 
Кіраўнікі ведамстваў Станіслаў Зась і Павэл Солёх у горадзе над Бугам абмеркавалі пытанні беларуска-польскага ўзаемадзеяння вакол пытанняў міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. А таксама закранулі сітуацыю ў сферы кантролю над узбраеннем.

Апошні раз сам-насам Зась і Солёх сустракаліся 30 жніўня ў Варшаве. Бакі, як адзначала польскае ведамства, разглядалі пытанні двухбаковых дачыненняў і рэгіянальнай бяспекі. А 31 жніўня ў сталіцы Польшчы Станіслаў Зась сустракаўся з дарадцам прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джонам Болтанам, старшынём Савету бяспекі і абароны Украіны Аляксандрам Данілюком і кіраўніком Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Павэлам Солёхам.





20:46 04/11/2019


Загрузка...
Загрузка...