АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Экс-памочнік дэпутаткі Дзяніс Ціханенка заявіў пра пачатак прэзідэнцкай кампаніі

Дзяніс Ціханенка, экс-памочнік дэпутаткі Ганны Канапацкай, абвясціў, што пачынае сваю прэзідэнцкую кампанію. Яна пойдзе пад тэгам #онвамнебатька, перадае "Еўрарадыё".


"Калі мы разам з вамі рэалізуем усё задуманае, а я ўпэўнены, што менавіта так і адбудзецца, я буду прэзідэнтам нашай краіны роўна адзін дзень і выдам усяго адзін указ — пра адмену пасады прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і пераход да парламенцкай формы кіравання", — заявіў палітык.

Цяпер ён будзе займацца зборам подпісаў за сваё вылучэнне, фармаваннем ініцыятыўнай групы. Акрамя таго, Ціханенка плануе заснаваць аргкамітэт па стварэнні Беларускай сацыял-ліберальнай партыі.

Раней Дзяніс Ціханенка уваходзіў у Аб'яднаную грамадзянскую партыю. Калі актывістка АГП Ганна Канапацкая стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў, яна ўзяла яго сабе ў памочнікі. Разам яны абвясцілі пра стварэнне руху "Наперад, Беларусь!", але кіраўніцтва АГП не падтрымала гэтую палітычную ініцыятыву. Тады Ціханенка ўзяў на сябе адказнасць за стварэнне новага руху і выйшаў з АГП. 

Апошнія некалькі месяцаў Ціханенка спрабаваў аб'яднаць пратэстны рух супраць зменаў у заканадаўстве, якія адмянялі адтэрміноўкі ад войска. 

18:34 04/11/2019


Загрузка...
Загрузка...