АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

“Калгасная дыктатура” і “баста” – чырвоная ануча для цэнзараў?

Кандыдат па Светлагорскай выбарчай акрузе №46 ад партыі БНФ Дзмітрый Савіч не дачакаўся свайго перадвыбарчага выступу на тэлеканале “Беларусь 3”. Яго знялі з эфіру.


У сваім выступе Савіч, як і многія актывісты “Еўрапейскай Беларусі”, выкарыстаў той жа самы набор тэзісаў, якія прыводзілі да вынясення папярэджанняў і забароны выступаў іншым прадстаўнікам гэтай грамадзянскай кампаніі:

“Ёсць такое добрае слова баста. Што ў перакладзе азначае хопіць, дастаткова. Дык вось наша кампанія кажа баста калгаснай дыктатуры, баста з'яўленню каля нашых дамоў смяротна небяспечных прадпрыемстваў, якія атручваюць людзей і навакольнае асяроддзе, баста будаўніцтву такім спосабам атамнай станцыі ў Астраўцы, баста галечы і бяспраўю народа Беларусі! Жыве Беларусь!”.

Кандыдаты ад “Еўрапейскай Беларусі” – у “лідарах” па вынясенню ім папярэджанняў і цэнзураванню выступаў нібыта за абразы і паклёп у адносінах да службовых асобаў.



13:38 02/11/2019


Загрузка...
Загрузка...