АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Ігар Марзалюк запісаў дзёрзкі шансон у кімано. Але па-руску

На ютуб-канале беларускамоўнага гісторыка і дэпутата Ігара Марзалюка з'явіўся перадвыбарчы кліп, які вас дакладна ўразіць. 


Марзалюк па-руску праспяваў песню, у якой пераплялося ўсё: настрой да перамогі і жаданне сягнуць зорак, вечны агонь, усходнія адзінаборствы. 

У жанры цяжка разабрацца не-экспертам: уступ падобны да шансона, які потым пераходзіць у рок-баладу. 

Марзалюк у кліпе, як і ў жыцці, вельмі імпульсіўны і шчыры: «Я! Падаў не раз!», — амаль крычыць Марзалюк і абяцае кожны раз падымацца. 



14:35 01/11/2019


Загрузка...
Загрузка...