АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Ізраільская амбасада ў Мінску аднаўляе працу пасля страйку

1 лістапада аднаўляюць працу ўсе ізраільскія дыпмісіі за мяжой, перадае БЕЛТА. Яны страйкавалі з 30 кастрычніка.

Як распавядала Еўрарадыё, страйк пачаўся пасля таго, як Мінфін Ізраіля запатрабаваў з дыпламатаў вярнуць прадстаўнічыя выдаткі, не падмацаваныя квітанцыямі.

Паводле інфармацыі прэс-службы ізраільскага МЗС, 31 кастрычніка суд па працоўных канфліктаў выдаў часовую забарону на працяг страйка ў амбасадах і консульствах. Пастанова будзе дзейнічаць 25 дзён — за гэты час МЗС і Мінфін мусяць урэгуляваць рознагалоссі.

09:34 01/11/2019


Загрузка...
Загрузка...