АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У ЗША далі старт працэдуры імпічменту Трампа

У чацвер, 31 кастрычніка, палата прадстаўнікоў кангрэса ЗША ўхваліла рэзалюцыю па імпічменце ў дачыненні да прэзідэнта Дональда Трампа.

 За прагаласавалі 232 заканадаўцы, супраць — 196.

 

Расследаванне дзеянняў Трампа даручана весці камітэту палаты па разведцы, вынікае з тэксту рэзалюцыі. Разборы павінны быць праведзены празрыста, а паказанні сведак з'явяцца ў шырокім доступе.

 

«Найвялікшае паляванне на ведзьмаў у амерыканскай гісторыі!» — адрэагаваў у твітары на гэтую навіну Трамп.

 nn.by

21:30 31/10/2019


Загрузка...
Загрузка...