АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Пасольствы Ізраіля часова зачыніліся па ўсім свеце праз страйк

Пасольствы і консульствы Ізраіля па ўсім свеце часова зачыніліся раніцай 30 кастрычніка зь-за забастоўкі, якую абвясціў МЗС краіны. 

Пра гэта гаворыцца ў паведамленнях дыппрадстаўніцтваў у розных краінах, у тым ліку ў Беларуcі.

МЗС, Мінабароны Ізраіля і прафсаюз Гістадрут абвясцілі страйк з-за рашэнні міністэрства фінансаў краіны змяніць парадак кампенсацыі розных выдаткаў, якія нясуць дыпламаты і ваенныя аташэ за мяжой. Як паведамляе The Times of Israel, Мінфін хоча прымяніць новыя правілы справаздачнасці заднім лікам, з-за чаго чыноўнікі будуць павінны пакрыць тысячы долараў.

nn.by
14:06 30/10/2019


Загрузка...
Загрузка...