АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Датэрміновыя парламенцкія выбары ў Вялікабрытаніі пройдуць 12 снежня

У аўторак вечарам брытанская Палата абшчын пераважнай большасцю галасоў - 428 супраць 20 - прагаласавала за пастанову аб датэрміновых выбарах 12 снежня, піша bbc.com.



Прэм'ер Борыс Джонсан разлічвае, што на гэтых выбарах яго Кансерватыўная партыя заваюе большасць месцаў у Палаце абшчын і ён тым самым атрымае ад выбаршчыкаў мандат на правядзенне сваёй палітыкі ў дачыненні да Еўрасаюза: патавая сітуацыя ў парламенце будзе пераадоленая, пагадненне аб выхадзе зацверджана, і Брытанія фармальна пакіне ЕС 31 студзеня.

Аднак ці ўдасца яму здабыць упэўненую перамогу, прадказаць ніхто не бярэцца.

Рэйтынг Кансэрватыўнай партыі вышэйшы за рэйтынг галоўнай апазіцыйнай сілы, лейбарыстаў, прыкладна на 10%. Але за час перадвыбарнай кампаніі рэйтынгі могуць істотна змяніцца.
Падчас абмеркавання датэрміновых выбараў у аўторак Борыс Джонсан нават аднавіў у партыі 10 з 21 торы-цяжкавагавікоў, выгнаных ў пачатку верасня за галасаванне супраць палітыкі ўрада.


08:37 30/10/2019


Загрузка...
Загрузка...