АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Дзясяткі чалавек паўдзельнічалі ў "Ланцугу памяці" каля КДБ у Мінску

Увечары 29 кастрычніка дзясяткі чалавек паўдзельнічалі ў "Ланцугу памяці" каля КДБ у Мінску. Акцыю арганізаваў апазіцыйны палітык Мікола Статкевіч. 

1 из 9
Ён прадставіў яе, як пікет кандыдаткі ў дэпутаты Алены Таўстой, інфармуе Радыё Свабода.

Статкевіч заклікаў людзей прыходзіць са свечкамі і знічамі, бо "37-ы год можа вярнуцца, калі мы дазволім".

Пасля завяршэння акцыі супрацоўнікі ў цывільным скідалі нагамі знічы, пастаўленыя на прыступках будынка КДБ. Гэта абурыла людзей.

У аўторак а 20-й гадзіне ў Курапатах на ўскраіне Мінска пройдзе акцыя памяці "Ноч расстраляных паэтаў". 29-30 кастрычніка 1937-га карныя савецкія органы расстралялі больш за сотню беларускіх інтэлігентаў — паэтаў і пісьменнікаў, дзяржаўных дзеячоў і навукоўцаў.


08:22 30/10/2019


Загрузка...
Загрузка...