АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Яшчэ трох актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» знялі з выбараў

Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" стала вядома, што пазбавілі рэгістрацыі трох актывістаў «Еўрапейскай Беларусі»:

Яшчэ трох актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» знялі з выбараў
кандыдатку па Мінскай-Уручскай акрузе №107 Вольгу Нікалайчык;
кандыдата па Мінскай-Партызанскай акрузе №110 Арцёма Чарняка;
кандыдата Мінскай-Пушкінскай выбарчай акрузе №103 Паўла Юхневіча.
Вольгу Нікалайчык АВК па Мінскай-Уручскай акрузе №97 пазбавіла рэгістрацыі ў пятніцу, 25 кастрычніка.

«Пры правядзенні пікетавання 23 кастрычніка ля ГЦ «Спектр» Нікалайчык было зафіксавана паўторнае парушэнне часткі 3 артыкула 47 Выбарчага кодэкса ў частцы адсутнасці агітацыйных друкаваных матэрыялаў, адмыслова вырабленых з захаваннем патрабаванняў Выбарчага кодэкса для выбарчай кампаніі. Пры пікетаванні выкарыстоўваліся матэрыялы, якія не маюць дачынення да палітычнай кампаніі», — гаворыцца ў рашэнні аб адмене рэгістрацыі.

За падобнае парушэнне Вользе Нікалайчык ўжо выносілі папярэджанне. Таксама адзначаецца, што Нікалайчык не паведаміла аб правядзенні пікетавання Мінгарвыканкаму.

Арцёма Чарняка пазбавілі рэгістрацыі з-за таго, што яго давераная асоба Андрэй Войніч раздаваў візітоўкі і ўлёткі "Еўрапейскай Беларусі". Выбарчая камісія па Партызанскай выбарчай акрузе №110 вызначыла, што дадзеныя друкаваныя матэрыялы не ўтрымлівалі абавязковых выпускных дадзеных. Улічваючы гэты факт і два папярэджанні Чарняку камісія адмяніла рашэнне аб рэгістрацыі яго ў якасці дэпутата.

Па падобным прычынах, як у Нікалайчык і Чарняка, знялі з выбараў і Паўла Юхневіча.

Нагадаем, у суботу 26 кастрычніка пазбавілі рэгістрацыі яшчэ адну актывістку «Еўрапейскай Беларусі» — Аксану Юшкевіч, якая вылучалася па Мінскай-Чкалаўскай акрузе №96.




16:38 28/10/2019


Загрузка...
Загрузка...