АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Член кампартыі параўнаў сваё вылучэнне кандыдатам у дэпутаты з подзвігам Матросава

Член Камуністычнай партыі Беларусі Леанід Цітоў, які ідзе па Полацкай сельскай акрузе №28, назваў сваю згоду балатавацца параўнальным з подзвігам Аляксандра Матросава.


Перадвыбарная праграма Цітова з такой заявай была апублікаваная раённай газетай «Міёрскія навіны". Сваю гераічнаю згоду кандыдат у дэпутаты тлумачыць тым, што такое рашэнне прыняў з'езд кампартыі і яго неабходна бездакорна выконваць.

Па-сутнасці ў гэтай публікацыі перадвыбарчай праграмы, як такой, няма, што, зрэшты, не хавае і кандыдат - ён абяцае ствараць гэтую самую праграму разам з выбаршчыкамі ў выпадку яго абрання.



18:01 26/10/2019


Загрузка...
Загрузка...