АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Суд узяў бок незарэгістраванага кандыдата Яўгена Шэўкі

Унікальны выпадак у выбарчай практыцы - вылучэнец Яўген Шэўка, які прадстаўляе ГА "Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў”, пасля скаргі ў Мінскі гарадскі суд аб нерэгістрацыі яго кандыдатам быў усё ж-такі зарэгістраваны.

Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку:

“Сябры, гэта перамога! Мінскі гарадскі суд зарэгістраваў мяне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.  Віншую сябе і ўсіх, хто верыў у мяне і заўзеў. Мне трэба было даказаць, што 11 подпісаў сапраўдныя - мне удалося гэта зрабіць і мне для таго, каб прайсці парог у 15 падсоткаў. І мяне зарэгістравалі [...] Вялікі дзякуй тым, хто ў апошнія дні дапамагаў збіраць мне доказы, таму што без гэтых людзей нічога не атрымалася б...”

Кандыдатам у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў вылучаецца чалавек у інвалідным вазку - Яўген Шэўка. У выпадку яго абрання ў Парламент, ён "абнуліць" 30-гадовы тэрмін адсутнасці там чалавека з бачнай інваліднасцю.

elections2019.spring96.org
16:34 25/10/2019


Загрузка...
Загрузка...