АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

МЗС Германіі: Выбары пакажуць, ці пабольшала палітычных правоў ў Беларусі

21 кастрычніка кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей у Берліне сустрэўся са сваім нямецкім калегам Хайка Маасам, перадае "Еўрарадыё".


Падчас сустрэчы прагучала крытыка на адрас беларускіх улад. Пра гэта гаворыцца на сайце замежнапалітычнага ведамства Германіі.

"Германія і Еўрапейскі Саюз даюць зразумець, што ў Беларусі па-ранейшаму ёсць недахопы ў плане вяршэнства закона і плюралізму. /.../ Парламенцкія выбары ў лістападзе стануць паказчыкам развіцця палітычных правоў", — заявіў Хайка Маас.

Ён дадаў, што на шляху да збліжэння Беларусі і ЕС надзвычай важна працягваць праграму рэформ у нашай дзяржаве.

Разам з тым кіраўнік нямецкай дыпламатыі падкрэсліў пазітыўную ролю Беларусі ў перамовах па ўрэгуляванні вайны ва Украіне. 

20:45 21/10/2019


Загрузка...
Загрузка...