АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Лукашэнка здзейсніць рабочы візіт у Казахстан 24-25 кастрычніка

Аляксандр Лукашэнка здзейсніць рабочы візіт у Казахстан 24-25 кастрычніка паведаміла ў панядзелак прэс-служба беларускага лідара.

У рамках візіту ў Нур-Султан запланаваныя перамовы з прэзідэнтам краіны Касым-Жамартам Такаевым у вузкім і шырокім складах. Абмяркоўвацца будзе развіццё двухбаковых стасункаў з упорам на пашырэнне гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.

"Прэзідэнты разгледзяць перспектывы пашырэння прамысловай кааперацыі, нарошчвання супрацоўніцтва ў розных галінах эканомікі, у тым ліку ў сельскай гаспадарцы, транспарце і лагістыцы, нафтахімічным комплексе, сферы высокіх тэхналогій", - распавялі ў прэс-службе.

Плануецца, што ў ходзе візіту будзе падпісаны шэраг двухбаковых пагадненняў.

У дні візіту Лукашэнкі ў Казахстан у Нур-Султане адкрыецца беларуска-казахстанскі бізнес-форум. Таксама беларускія дыпламаты заедуць у новы комплекс дыпмісіі ў Казахстане.

09:41 21/10/2019


Загрузка...
Загрузка...