АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Чылі працягваюцца масавыя беспарадкі праз падаражэньне праезду ў мэтро. Ёсьць загінулыя

У Чылі ўжо некалькі некалькі дзён працягваюцца масавыя беспарадкі, якія пачаліся з прычыны падвышэньня тарыфаў на мэтро ў Сант’яга — кошт праезду павялічыўся ў сярэднім на 30 пэса (4 цэнты).

Вядома пра сама меней восем загінулых у выніку беспарадкаў (некаторыя СМІ паведамляюць пра 10 загінулых). Паводле папярэдніх дадзеных, усе яны сталі ахвярамі пажараў. Пацярпелі ўжо больш за паўсотні чалавек.

Шматтысячныя пратэсты пачаліся ў сталіцы, пасьля перакінуліся і на іншыя буйныя гарады Чылі. Удзельнікі акцый пратэсту грамяць станцыі мэтро, падпальваюць аўтобусы і будынкі, рабуюць крамы.

Беспарадкі прывялі да ўвядзеньня па ўсёй краіне надзвычайнага становішча. У трох абласьцях Чылі — Сантʼяга, Вальпараіса і Кансэпсьён — была абвешчаны камэнданцкі час. Дзясяткі тысяч вайскоўцаў і паліцыянтаў накіравалі ў розныя рэгіёны Чылі для падтрыманьня парадку. Падчас акцый пратэсту затрымалі ўжо больш за тысячу чалавек.

19 кастрычніка прэзыдэнт Чылі Сэбасьцьян Піньера заявіў, што тарыфы пакуль павышацца ня будуць.


08:42 21/10/2019


Загрузка...
Загрузка...