АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Не пабудаваў дарогі. У Мексіцы мэра прывязалі да аўтамабіля ды працягнулі па вуліцы

У мексіканскім штаце Ч’япас пратэстоўцы з паселішча Санта-Рыта прывязалі да аўтамабіля кіраўніка муніцыпалітэту Хорхэ Люіса Эскандона Эрнандэса, бо былі не задаволеныя тым, што ён не выканаў уласных абяцанняў.

Інцыдэнт здарыўся 8 кастрычніка. На відэа з мясцовых сацсетак бачна, як праязджае пікап, а за ім па зямлі на вяроўцы цягнецца чалавек.
Эскандона вінавацяць у тым, што ён не пабудаваў ім жа абяцаную дарогу.

Паліцэйскія здолелі выратаваць мэра. У выніку пратэстаў было затрымана не менш за 30 чалавек, каля 20 чалавек былі параненыя, паведамляе «El Heraldo».

МГ belsat.eu


12:59 09/10/2019


Загрузка...
Загрузка...