АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Лукашэнка на два дні з'язджае ў Туркменістан

Аляксандр Лукашэнка на два дні з'язджае ў Туркменістан. 10-11 кастрычніка ў Ашхабадзе ён возьме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў краін СНД, інфармуе прэс-служба Лукашэнкі.


На згаданым саміце асноўнымі тэмамі стануць развіццё ўзаемадзеяння ў рамках інтэграцыйнага аб'яднання, эканамічнае супрацоўніцтва, барацьба з тэрарызмам і экстрэмізмам. Лідары краін СНД збіраюцца прыняць зварот з нагоды 75-х угодкаў перамогі над нацызмам, якія будуць адзначацца ў траўні 2020 года.

Аляксандр Лукашэнка плануе правесці ў Ашхабадзе шэраг двухбаковых сустрэч.

Як паведамляе TUT.by, стала вядома, якую краіну ЕС збіраецца сёлета наведаць Лукашэнка. 12 лістапада з афіцыйным візітам ён паляціць у Аўстрыю, інфармуюць крыніцы ў дыпламатычных колах. У Вене будзе якраз праходзіць беларуска-аўстрыйскі бізнес-форум.

euroradio.fm
09:13 09/10/2019


Загрузка...
Загрузка...