АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

На 110 месцаў у Палаце прадстаўнікоў прэтэндуе 703 вылучэнца

8 кастрычніка ў Беларусі пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Як інфармуе тэлеканал "Беларусь 1", на 110 дэпутацкіх месцаў прэтэндуе 703 вылучэнца (424 чалавекі з іх — прадстаўнікі палітычных партый). Яны ўжо падалі дакументы. Вядома, што ва ўсходняй акрузе ў Брэсце чакаецца самая актыўная барацьба — там спрабуюць зарэгістравацца адразу 9 чалавек, перадае "Еўрарадыё".

Рэгістрацыяй кандыдатаў займаюцца акруговыя выбарчыя камісіі. Яна працягнецца да 17 кастрычніка.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прызначаны на 17 лістапада 2019 года.

21:52 08/10/2019


Загрузка...
Загрузка...