АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

ЗША і Беларусь абмяркоўваюць аднаўленне дыпламатаў

Дырэктар офіса па справах Усходняй Еўропы Дзярждэпартаменту ЗША Брэд Фрэдэн правёў у Менску перамовы з намеснікам міністра замежных справаў Беларусі Алегам Краўчанкам, падчас якіх бакі абмеркавалі захады па аднаўленні дыпламатаў. 

Пра гэта паведамляе амбасада ЗША ў Менску ў сваім Twitter.

«Спадар Фрэдэн сустрэўся з намеснікам Міністра замежных справаў Алегам Краўчанкам, каб абмеркаваць далейшыя крокі для абмену амбасадарамі паміж Злучанымі Штатамі і Беларуссю», – сказана ў Twitter амбасады ЗША ў Менску.

Такім чынам упершыню за 11 гадоў у Беларусі з’явіцца амбасадар ЗША.

Пра гэта яшчэ 17 верасня заявіў намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША ў палітычных пытаннях Дэйвід Гэйл на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.


Зрэшты, менавіта з ініцыятывы Лукашэнкі ў 2008 годзе было ўведзена абмежаванне на колькасць супрацоўнікаў амбасады ЗША ў Менску.




18:14 08/10/2019


Загрузка...
Загрузка...