АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Нідэрланды адмаўляюцца ад назвы «Галандыя»

Урад Нідэрландаў вырашыў адмовіцца ад выкарыстання назвы «Галандыя» ў нацыянальных брэндах, паведамляе The Guardian.

У рамках новай стратэгіі Нідэрланды стануць афіцыйным брэндам на песенным конкурсе Еўрабачанне, які пройдзе ў Ратэрдаме ў маі 2020 года і падчас Алімпійскіх гульняў у Токіа ў 2020 годзе.

Нацыянальная футбольная каманда, якую часта называюць «Галандыяй», будзе называцца выключна Нідэрландамі.

Нідэрланды часта памылкова называюць Галандыяй з-за дзвюх правінцый краіны — Паўночная і Паўднёвая Галандыя.


08:50 05/10/2019


Загрузка...
Загрузка...