АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Пуцін абвінаваціў расійскія тэлеканалы ў ачарненні Украіны

На расійскім тэлебачанні Украіна і ўкраінцы спецыяльна выстаўляюцца ў нявыгадным святле, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. 

Раз яны так робяць, то ім «чагосьці не хапае», лічыць прэзідэнт Расіі, паведамляе mk.ru.

Гэта абсалютна няправільна, лічыць Пуцін. «Гаворка можа ісці пра палітыку цяперашніх уладаў, але ніяк ні пра краіну, ні пра народ» — упэўнены Пуцін. Ён дадаў, што ў праграмах трэба ўвесці некаторыя змены. Пры гэтым рэдакцыйная палітыка цэнтральных расійскіх каналаў бачыцца Пуціным незалежнай.

nn.by
15:37 04/10/2019


Загрузка...
Загрузка...